Андрэй Арамнаў прапусціць чэмпіянат Еўропы дзеля Кнігі рэкордаў Гінеса


Алімпійскі чэмпіён і неаднаразовы рэкардсмен свету ў цяжкай атлетыцы беларус Андрэй Арамнаў, магчыма, прапусціць чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў красавіку ў Мінску. Як патлумачыў Еўрарадыё сам спартовец, цяпер ён трэніруецца для ўсталявання новага сусветнага рэкорду. Камітэт Кнігі рэкордаў Гінеса звярнуўся да штангіста з незвычайнай просьбай – пацягнуць адзін з найбольшых у свеце грузавікоў.

Андрэй Арамнаў: “Мне паступіла сур’ёзная прапанова – падужацца з вельмі вядомымі спартоўцамі з Кнігі рэкордаў Гінеса. І я, напэўна, прапушчу чэмпіянат Еўропы ў Мінску. Таму што лепш за здаровае саперніцтва нічога няма. Мы сыдземся ў канкрэтнай мужчынскай сіле – мы пацягнем “БелАЗ”!



150-тонны БелАЗ Арамнаў паспрабуе працягнуць 15 метраў. Плануецца, што шоў адбудзецца 24 красавіка на пляцоўцы аэрапорта “Мінск”.

:) З 1 красавіка!

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі