Анархісты ў грыме Джокера пікетавалі "Мінскі дыялог"
![Анархісты ў грыме Джокера пікетавалі "Мінскі дыялог"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/anarch-0710-5.jpg.webp?itok=dbzlHUGo)
Каля гатэля Marriott, дзе праходзіць форум "Мінскі дыялог", адбылася акцыя анархістаў. Некалькі чалавек у грыме Джокера разгарнулі расцяжку з лозунгам "Happy to live in dictatorship" ("Мы шчаслівыя жыць пры дыктатуры").
Анархісты сталі каля выбарчага пікета, які зладзілі актывісты грамадскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Адзін з удзельнікаў патлумачыў журналістам, што яны параўноўваюць з цыркам сучаснае палітычнае жыццё ў Беларусі, у тым ліку і будучыя выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.