Вы тут

Анансуецца стварэнне ў Беларусі палітычнай партыі "Саюз"

Сустаршыня грамадзянскай ініцыятывы "Саюз" Сяргей Лушч

У Беларусі анансуецца стварэнне палітычнай партыі "Саюз". Як паведамляе тэлеканал АНТ, яна можа з'явіцца ўжо да канца года. Партыя створыцца з аднайменнай грамадзянскай ініцыятывы, "якая ўжо пяць гадоў аб'ядноўвае грамадзян, што выступаюць за інтэграцыю Беларусі і Расіі". Не дзіўна, што яе ўжо пачалі называць "прарасійскай". У той жа час сваю партыю збіраюцца сфармаваць і ўлады нашай краіны, на базе праўладнай арганізацыі "Белая Русь".

Сустаршынём грамадзянскай ініцыятывы "Саюз" з'яўляецца 37-гадовы Сяргей Лушч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.