Анамальная спёка: У Брэсце пабіты тэмпературны рэкорд

Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, у пятніцу 9 жніўня слупок тэрмометра ў Брэсце падняўся да адзнакі 33,8 градуса. Ранейшы максімум тэмпературы ў гэтым горадзе складаў 33 градуса і быў зафіксаваны ў 1992 годзе.

На працягу мінулых дзён абласны цэнтр быў самым цёплым месцам у краіне. Днём  там тэмпература павышалася да 34,5 градуса.  А вось 9 жніўня цяплей за ўсё было ў Жыткавічах - плюс 34.

10 жніўня тэмпература па краіне істотна не зменіцца. Адно што дажджоў, паводле прагнозаў сіноптыкаў, стане больш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі