Амерыканец, які абрабаваў банк, выйграў у латарэю 1 мільён долараў

Амерыканскі зняволены, які адбывае пяцігадовы тэрмін за рабаванне мясцовага банка, выйграў у латарэю 1 мільён долараў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беспрацоўны жыхар з горада Барнстэйбл, якому споўнілася 55 гадоў, патрапіў у турму пасля спробы абрабаваць банк у родным горадзе ў кастрычніку 2006 года. На гэты крок ён пайшоў з-за цяжкага фінансавага становішча і немагчымасці знайсці сталую працу.

Па звестках мясцовых СМІ, адвакат асуджанага паведаміў журналістам, што па законе ўлады штата не маюць права адбіраць выйгрыш у яго падабароннага, бо той купіў шчаслівы латарэйны квіток за некалькі дзён да здзяйснення злачынства.

Прадстаўнікі наглядных органаў заявілі, што асуджаны не мае права скарыстацца выйгрышам да таго моманту, пакуль той поўнасцю не адбудзе пакаранне.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі