Амбасадар Беларусі ў Кітаі: два чалавекі папрасілі дапамагчы выехаць з Уханя

Амбасадар Беларусі ў Кітаі: два чалавекі папрасілі дапамагчы выехаць з Уханя

Два чалавекі звярнуліся ў амбасаду Беларусі ў Кітаі з просьбай дапамагчы ім выехаць з Уханя. Пра гэта амбасадар Кірыл Руды распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

"Хворых няма на дадзены момант. Два чалавекі ўчора звярнуліся з просьбай выехаць з Уханя. У цяперашні час мы прапрацоўваем з іншымі краінамі магчымасці авіятранспартавання — з тымі краінамі, якія накіроўваюць свае барты ў Ухань для вывазу сваіх грамадзянаў", — распавёў дыпламат.

Як паведамлялася раней, кітайскія ўлады блакавалі Ухань — успышка каранавіруса пачалася менавіта ў гэтым горадзе. 

30 студзеня ў Кітай прыбыў беларускі самалёт з гуманітарнай дапамогай. 5 лютага чакаецца прылёт яшчэ аднаго. 

На сёння ад каранавіруса ў Кітаі памёрлі ўжо 213 чалавек. СААЗ абвясціла міжнародную надзвычайную сітуацыю ў сувязі з распаўсюдам захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі