Аматараў інтэрнэт-пакупак на замежных сайтах пакуль чапаць не будуць

25 сакавіка міністр гандлю Валянцін Чаканаў заявіў журналістам, што яго ведамства плануе ўпарадкаваць пакупкі беларусаў у замежных анлайн-крамах. Паведамлялася, што нашы грамадзяне па-ранейшаму змогуць замаўляць рэчы з-за мяжы. Аднак меры па ўпарадкаванні гэтага гандлю, маўляў, дапамогуць у тым ліку і айчынным вытворцам, якія аддаюць частку абароту замежным калегам.

Калі нарматыўныя акты будуць зацверджаныя, сума, на якую можна замовіць тавар, не зменіцца, але можа быць павялічаны перыяд, у які можна рабіць пакупкі. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі распавяла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Праўда, чыноўніца не выключае, што нарматыўны акт не будзе прыняты: “З вялікай верагоднасцю магу сказаць, што дакумент будзе непрыняты ці ён будзе разглядацца яшчэ раз”.

Нагадаем, ад кастрычніка 2014 года беларусы маюць магчымасць бяспошлінна адзін раз у месяц атрымліваць з-за мяжы тавары для асабістага карыстання на суму да 200 еўра і вагой да 31 кг. Калі тавар перавышае ліміт, то неабходна аплаціць 30% мытнай пошліны ад сумы перавышэння, але не менш за 4 еўра за 1 кг.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі