Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Аляксей Навальны / meduza.io
Аляксей Навальны / meduza.io
На гэты раз расійскага апазіцыйнага палітыка судзяць па справе аб "экстрэмізме". Прысуд будзе агучаны 4 жніўня.
Аляксей Навальны за кратамі / Reuters
Аляксей Навальны за кратамі / Reuters
Гэта штогадовае пасланне расійскага прэзідэнта ад 21 лютага 2023 года.
"Усё, усюды і адразу" перамог ва ўсіх асноўных намінацыях / Reuters
"Усё, усюды і адразу" перамог ва ўсіх асноўных намінацыях / Reuters
Найлепшым дакументальным фільмам стаў "Навальны" канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра.
Аляксей Навальны / ТАСС
Аляксей Навальны / ТАСС
Расійскі апазіцыянер апублікаваў 15 тэзісаў сваёй палітычнай платформы.
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 12 сакавіка / Reuters
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 12 сакавіка / Reuters
Інсталяцыя ў Берліне / t.me/novaya_europe
Інсталяцыя ў Берліне / t.me/novaya_europe
Інсталяцыю падрыхтавалі прыхільнікі апазіцыйнага расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца за кратамі ў РФ.
Аляксей Навальны / ТАСС
Аляксей Навальны / ТАСС
Словы віншавання ён адрасаваў і беларускаму народу, "замкнутаму ўладай у адно велізарнае ШІЗА".
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Свой спіс кандыдатаў апублікаваў дырэктар нарвежскага Інстытута даследавання праблем міру Хенрык Урдал.
Аляксей Навальны ў судзе / Фота Ілля Піталеў
Аляксей Навальны ў судзе / Фота Ілля Піталеў
Напярэдадні да яго намагаўся трапіць адвакат. Яму сказалі: "Няма такога асуджанага"