Аляксандр Усцінаў стаў чэмпіёнам Еўропы па боксе сярод прафесіяналаў

Пасля бою з беларусам пераможаны ўкраінец Максім Пядзюра сказаў: “Я не чакаў, што Ўсцінаў патрапіць у верхнюю частку носа, дзе яшчэ захавалася костка”.
Беларускі баксёр Аляксандр Усцінаў стаў чэмпіёнам Еўропы сярод прафесіяналаў. Тытульны паядынак з украінцам Максімам Пядзюрам павінен быў доўжыцца 12 раўндаў, але скончыўся ў пятым.

Усцінаў перамог тэхнічным накаўтам і стаў чэмпіёнам Еўропы сярод прафесіяналаў. Мінскі асілак вельмі моцна разбіў свайму саперніку нос, бой спыніў рынг-доктар.

“Усцінаў атакаваў джэбамі і ў выніку патрапіў саперніку па носе, - распавядае Еўрарадыё пра бой піяр-менеджэр братоў Клічко Наталля Коласава. – Пасля паядынку сапернік пракаментаваў сітуацыю так: “Я не баяўся джэбаў беларуса, бо храшч у пачатку майго носа выдалены. Але не мог прадугледзець, што Усцінаў патрапіць вышэй, у тую частку носа, дзе ёсць костка”.

Такім чынам усяго за паўтара года браты Клічко, прамоўтэры Усцінава, дапамаглі беларусу патрапіць у эліту сусветнага бокса.

Цяпер беларус патрапіў у пятнаццаць лепшых баксёраў свету па версіі WBA. Застаецца чакаць чарговых тытульных паядынкаў з удзелам беларуса.

На фота: Аляксандр Усцінаў і Максім Пядзюра напярэдадні бою

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі