Аляксандр Рыбак праспяваў сваю "Казку" ў мінскім аэрапорце (фота)

У Мінск прыляцеў пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак. Ён праспяваў сваю знакамітую песню "Казка" проста на лётным полі аэрапорта "Мінск-1". Замест традыцыйнага хлеба-солі нарвежскага беларуса сустракалі тортам і квасам.  Рыбак прыляцеў у Беларусь без візы і афармляў яе ўжо на месцы. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у рамках свайго візіту ў Беларусь спявак прыме ўдзел у праграмах тэлеканала ОНТ, а таксама будзе сябрам журы конкурса "Новыя галасы Беларусі".







Фота — bymedia.net