Аляксандр Лукашэнка распачынае двухдзённы візіт у Італію і Ватыкан

Аляксандр Лукашэнка распачынае двухдзённы візіт у Італію і Ватыкан

Аляксандр Лукашэнка распачынае візіт у Італію і Ватыкан, які разлічаны на 20-21 траўня. Беларускі кіраўнік правядзе перамовы з прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Сэрджа Матарэлам. На сустрэчы плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Асобную ўвагу плануецца надаць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

Падчас візіту ў Дзяржаву Ватыкан адбудзецца сустрэча з папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі