Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Азербайджан

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Азербайджан

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Азербайджан з афіцыйным візітам. Самалёт беларускага кіраўніка прызямліўся ў Бакінскім міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева, перадае БЕЛТА.

У аэрапорце яго сустрэлі першы намеснік прэм'ер-міністра Азербайджана Ягуб Эюбаў і намеснік міністра замежных спраў Халаф Халафаў.

У кіраўніка Беларусі запланаваныя перамовы з азербайджанскім прэзідэнтам Ільхамам Аліевым, а таксама з прэм'ер-міністрам краіны Артурам Расі-задэ.

Дарэчы, паводле інфармацыі Белстата, тавараабарот Беларусі з Азербайджанам за 9 месяцаў 2016 года склаў 36% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Экспарт нашых тавараў у Азербайджан сёлета склаў толькі 31% ад леташняга. А вось азербайджанскі імпарт у Беларусь вырас у 3,4 раза.

Сярод беларускіх тавараў найбольш павялічыўся імпарт віскі і лікёра. Прычым імпарт віскі вырас ажно ў 106 разоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі