Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Расію

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Расію

Увечары 14 снежня ў маскоўскім аэрапорце "Унукава" прызямліўся самалёт з Аляксандрам Лукашэнкам на борце. Афіцыйны візіт беларускага кіраўніка ў Расію прызначаны на 14-15 снежня.

Як інфармуе БЕЛТА, на 15 снежня запланаваныя перамовы Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, яны абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.

Акрамя таго, Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.

Раней Лукашэнка планаваў зрабіць свой першы замежны візіт пасля выбараў акурат у Расію. Аднак пасля абвастрэння расійска-турэцкіх адносінаў візіт быў адкладзены, і кіраўнік Беларусі адправіўся ў В'етнам і Туркменістан. Толькі пасля гэтага ён наведвае Маскву.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі