Аляксандр Кулінковіч адсвяткаваў 40-годдзе вялікім канцэртам (Фота, Відэа)

24 траўня ў адным з сутарэнняў беларускай сталіцы адбылося святкаванне дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча. Апроч культавага гурта "АК-40", які знакаміты журналіст і калекцыянер анегдотаў сабраў адмыслова для мерапрыемства, у канцэрце ўзялі ўдзел і сябры-музыкі Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, гурт "Йо-Йо" ды ўз'яднаны калектыў "Самопроцесс".

Памідораў выканаў толькі песню "Летняя", якую называе пачаткам сваёй рэгі-праграмы

Натоўп пачаў таньчыць яшчэ да з'яўлення музыкаў на сцэне

Вакаліст "Йо-Йо" Віктар Гурын чакае калі можна праспяваць наступны радок песні (ніякіх падказак на сцэне не ляжала!)


Музыкі адзначылі, што 40-годдзе святкаваць непрынята, таму проста паспяваюць песень

Алег Хаменка закрываў паўзу пакуль наладжваліся "АК-40"

Натоўп быў моцна ўзрушаны канцэртам гурта, які не чулі столькі часу

Аляксандр амаль не размаўляў паміж песнямі, каб паспець больш выканаць


Шалёны настрой публікі перадаўся і на сцэну

Ні адной хвіліны пад сцэнай не з'яўлялася лішняга месца, хоць на другім паверсе гук быў у разы лепш

Публіка "АК-40" пасталела разам з музыкамі гурта, у залі амаль не было людзей малодшых за 25

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі