Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі прысутнічалі на ваенным парадзе ў Пекіне

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі прысутнічалі на ваенным парадзе ў Пекіне

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі сёння прысутнічалі на ваенным парадзе ў сталіцы Кітая. Ён прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў вайне супраціву кітайскага народа японскім захопнікам і "Сусветнай антыфашысцкай вайне". У парадзе паўдзельнічалі каля 12 тысяч вайскоўцаў (у тым ліку і рота беларускіх салдат і афіцэраў), 500 адзінак ваеннай тэхнікі і больш за 200 самалётаў.

Сярод прысутных на парадзе ганаровых гасцей былі тры дзясяткі лідараў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, адзначае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі