Вы тут

Алімпійскі дэвіз можа быць "трохі" зменены

Чарговыя Алімпійскія Гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года​ / Reuters

Алімпійскіх дэвіз "Хутчэй, вышэй, мацней" можа быць зменены, пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах на прэс-канферэнцыі. Рашэнне будзе прынята на працягу бліжэйшых трох месяцаў.

"Я прапаноўваў дадаць да" Хутчэй, вышэй, мацней "яшчэ і слова "разам". Зараз гэта абмяркуюць члены МАК, і праз тры месяцы дэвіз можа быць трохі зменены", цытуе Баха агенцтва ТАСС.

Алімпійскаму дэвізу "Хутчэй, вышэй, мацней" без малога 130 гадоў.

Ён быў зацверджаны першым Алімпійскім кангрэсам у 1894 годзе. Гэтую фразу П'ер Кубертэн, ініцыятар сучасных гульняў, пачуў ад франзузскага святара Анры Дыдона. Дыдон вымавіў яе на адкрыцці спартыўных спаборніцтваў у каледжы. Праўда, у святара дэвіз гучаў крыху па-іншаму: "Хутчэй, мацней, вышэй". Пра гэта Кубертэн пісаў у сваіх успамінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.