Алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава на 2 гады адправілі пад хатні арышт

Алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава на 2 гады адправілі пад хатні арышт

Алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава на 2 гады адправілі пад хатні арышт. За кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення ў яго канфіскавалі аўтамабіль і выпісалі штраф. Пра гэта Арамнаў распавёў тэлеканалу “Белсат”. Ён сцвярджае, што ДАІшнікі яго злавілі “з невялікім перавышэннем алкаголю ў крыві”. Андрэй Арамнаў кажа, што “добра ўсвядоміў”, што “быў няправы”. Цяпер яму нельга выязджаць за межы Барысава і выходзіць з кватэры пасля 20-й гадзіны.

Арамнаву 29 гадоў. Ён сенсацыйна выйграў золата на Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне (вагавая катэгорыя да 105 кг). Аднак ужо ў канцы таго года яго затрымалі п’яным за рулём аўтамабіля. Спартсмена аштрафавалі і пазбавілі правоў кіроўцы. У лютым 2009-га адбылося чарговае затрыманне ў стане алкагольнага ап’янення і зноў за рулём. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, суд аштрафаваў спартсмена. Пасля тых інцыдэнтаў Андрэй Арамнаў не здолеў паказаць высокіх вынікаў у вялікім спорце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі