Вы тут

Цяжкаатлет Арамнаў на час каранавіруса запоўніў ежай два халадзільнікі

Андрэй Арамнаў / instagram.com/ariamnovandrei

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, які заваяваў алімпійскае золата ў Пекіне, расказаў парталу TUT.by, што да эпідэміі каранавіруса паставіўся з усёй сур'ёзнасцю. 

"Трэба сядзець дома і перачакаць гэтую ўспышку, а не хадзіць у рэстараны і на дыскатэкі. Не хацелася б, каб у нас стала, як у Італіі, бо, на мой погляд, у нас няма магчымасцяў лёгка справіцца з сур'ёзнай эпідэміяй", — мяркуе спартовец.

Арамнаў кажа, што сам ён трапляе ў групу рызыкі, бо хварэе на хранічны бранхіт. "Стараюся ў крамах бываць рэдка і хадзіць у гадзіны, калі там менш за ўсё людзей", — дадае ён.

На час эпідэміі каранавіруса цяжкаатлет, па яго словах, закупіўся з запасам — мяса, макароны, рыс, грэчка: "І калі здарыцца эпідэмія, месяцок мы з сям'ёй дакладна пратрымаемся, не выходзячы з дома. У мяне ж два халадзільнікі: калі стары забарахліў, мы купілі новы, а як толькі купілі, стары запрацаваў нармальна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.