Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі

Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

"Для мяне гэта не толькі давер, але і доказ таго, што прэзідэнт чуе розныя пункты гледжання, розныя погляды. Як партыя ЛДП мае сваю праграму, ідэалогію, і мы былі і будзем заўсёды адстойваць свой пункт гледжання, прапаноўваючы альтэрнатыву. Розныя пункты погляду і дыскусія — залог паспяховага развіцця краіны", — заявіў Гайдукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі