Akute здымаюць кліп, пабудаваны на спецэфектах (відэа)

Гурт Akute здымаюць кліп на адну з песень альбома "Reaĺnaść i sny", але падрабязнасці пакуль трымаюцца ў сакрэце.

“У кліпе не будзе ніякіх лакацый, можна сказаць, што ён цалкам студыйны і пабудаваны ў асноўным на спецэфектах, — каментуе басіст гурта Раман Жыгараў. — Мы вырашылі адмовіцца ад усялякай гэтай прыроды, сцэн на вуліцы… на карысць розных цікавых камп'ютарных фішак. Пры гэтым у кліпе ёсць сюжэтная лінія, якая абапіраецца на сэнс самой песні. Здымачная група прыдумала вельмі цікавае рашэнне”.

Над ролікам працуе каманда Cinema pride, якая сама прапанавала супрацоўніцтва і прыдумала сцэнарый для кліпа. Яго інтэрнэт-прэзентацыя запланаваная на восень, а пакуль музыкі прапануюць паглядзець дзвюххвілінны ролік пра тое, як здымалася відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі