А.Казулін заклікаў ЕС не закрываць дзвярэй перад рэжымам

Аляксандр Казулін у інтэрв’ю “Еўрарадыё” заявіў, што не будзе даваць рэкамендацый Захаду, прызнаваць ці не прызнаваць беларускія выбары, хаця падкрэсліў, што сам ён лічыць іх недэмакратычнымі па сутнасці, хаця менш грубымі па форме.  А. Казулін: - Нельга зачыняць дзвярэй перад беларускім палітычным рэжымам. Трэба з імі працаваць, навучаць таму, як павінна быць у цывілізаваным свеце. Але трэба разумець, што дыялог - гэта супраца і кааперацыя, а не пустыя дэкларацыі. Крокі абодвух бакоў адно насустрач аднаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі