Агульны вораг: ці магчымае аб’яднанне дэмсіл і хто заменіць Ціханоўскую — эфір

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Чарговы раз актуалізавалася тэма аб’яднання беларускіх дэмсіл. Гэтым разам пра такую неабходнасць казалі практычна ўсе ўдзельнікі канферэнцыі “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі”, якая праходзіла 29 лістапада ў Вільні. Прычым гучалі гэтыя словы не толькі ад саміх беларусаў, але і ад прадстаўнікоў Украіны — як палітыкаў, так і ваенных. І таму наладжванне адносінаў з Кіевам для беларускіх дэмсіл сапраўды важнае. Ня гледзячы на высокі ўзровень кантактаў Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам іншых, найперш еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх краін.

Што неабходна для сапраўднага аб’яднання беларускіх дэмакратычных сіл і ці магчыма гэта сёння ўвогуле? Што адбываецца з пашпартам Новай Беларусі і наколькі блізкія мы да яго атрымання? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца адстойваць інтарэсы беларусаў у тых краінах, дзе яны вымушана апынуліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі