Аголены мужчына на мікрааўтобусе ўчыніў аварыю ў Мінску
Аголены мужчына на мікрааўтобусе ўчыніў аварыю ў Мінску. Здарэнне трапіла на відэа, якое з'явілася ў сацсетках. На ім відаць, як мужчына каля мікрааўтобуса надзявае майткі, пасля чаго зайшоў у салон.
Сталічнае ДАІ інфармуе ў Telegram, што ДТЗ адбылося раніцай 27 жніўня на вуліцы Жыновіча. Мікрааўтобус Volkswagen Multivan раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з прыпаркаваным аўтамабілем Volkswagen Passat. Яго адкінула на Toyota Celica.
Адзначаецца, што абодвух кіроўцаў завезлі ў медустанову, праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.