Вы тут

Ірану забаранілі праводзіць міжнародныя футбольныя матчы

Духоўны лідар Ірана Алі Хамянэі / Reuters

Азіяцкая футбольная канфедэрацыя (АФК) апавясціла Федэрацыю футбола Ірана (ФФІ) аб забароне праводзіць міжнародныя матчы на ​​тэрыторыі краіны. У лісце АФК гаворыцца, што цяпер міжнародныя матчы з удзелам іранскіх клубаў і зборнай будуць праводзіцца ў трэціх краінах, паведамляе Al-Awsat.

У ФФІ не гавораць, ці было гэта звязана са збітым Іранам украінскім “Боінгам”, што прывяло да смерці 176 чалавек.

У Лізе чэмпіёнаў АФК выступалі чатары каманды з Ірану. Прадстаўнікі ФФІ збіраецца сустрэцца з кіраўніцтвам АФК, каб выказаць сваю нязгоду з рашэннем.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.