Аэрапорт Кутаісі: Ад нас рэйс на Мінск вылецеў без праблем

Служба аэрапорта: "Рэйс нумар 731 Кутаісі-Мінск выляцеў у час з нашага аэрапорта. Мы адпусцілі рэйс без праблем. Гэта адбылося ўжо на тэрыторыі Мінска".



Нагадаем, што 41-гадовы грамадзянін Грузіі пагражаў выбухам і патрабаваў змяніць курс самалёта Кутаісі-Мінск "на адну з еўрапейскіх краін". У гэты час на борце знаходзіліся 32 пасажыры, у тым ліку 1 дзіця, і 4 чальцы экіпажа. У КДБ адзначаюць прафесійныя дзеянні пілотаў, якія ў 6.50 здзейснілі пасадку самалёта ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.



На борт падняліся прадстаўнікі контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ і групы "А". Яны пачалі перамовы з тэрарыстам. Грузіна пераканалі выйсці з самалёта, што ён і зрабіў у 8.10. Мужчына добраахвотна здаўся супрацоўнікам КДБ. Толькі пасля гэтага з самалёта выйшлі пасажыры і пілоты.



На затрыманага пачалі крымінальную справу, праводзяцца следчыя дзеянні. Ці меў ён нейкае выбуховае прыстасаванне, не паведамляецца.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі