Адзіны мытны кодэкс можа быць прыняты да кастрычніка

Распрацоўка адзінага мытнага кодэкса трох краін — членаў ЕўрАзЭС — Беларусі, Казахстана і Расіі — можа быць завершана да трэцяй дэкады мая 2009 года; кодэкс можа быць прыняты да 1 кастрычніка 2009 года, а набудзе моц з 1 ліпеня 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП). Дакумент прадстаўляе РІА Новости.
Тры краіны падпісалі дагавор аб Мытным саюзе яшчэ ў 1995 годзе. Ёнпрадугледжвае стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі, у межах якой пры ўзаемным гандлі таварамі не будуць ужывацца мытныя пошліны і абмежаванні эканамічнага характару, за выключэннем адмысловых ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер. У рамках Мытнага саюза краіны таксама будуць ужываць адзіны мытны тарыф і іншыя адзіныя меры рэгулявання гандлю з трэцімі краінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі