Адзін з кіраўнікоў прадпрыемства бясплатна адпраўляў машыны ва Украіну

Адзін з кіраўнікоў прадпрыемства бясплатна адпраўляў машыны ва Украіну

Былы намеснік гендырэктара мінскага машынабудаўнічага прадпрыемства бясплатна адпраўляў аўтамабілі ва Украіну. Справа ў тым, што фірма-атрымальнік была неплацёжаздольная і кіраўнік пра гэта ведаў. Тым не менш, ён даў загад неаднаразова рабіць адгрузку аўтамабільнай тэхнікі. Дэбіторская запазычанасць склала 350 млрд беларускіх рублёў. Вяртанне гэтых грошай знаходзіцца пад вялікім пытаннем. Сітуацыя істотна пагоршыла фінансавае становішча беларускага прадпрыемства, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.

Крымінальную справу ў адносінах былога намесніка генеральнага дырэктара распачалі па артыкуле "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі