Адвакаты паспрабуюць перадаць Баўмгертнеру ў СІЗА КДБ тапкі

Адвакаты Уладзіслава Баўмгертнера будуць дамагацца штодзённых наведванняў. Паводле словаў кіраўніка консульскага аддзела пасольства Расіі ў Беларусі Ігара Карагіна, яны паспрабуюць перадаць расіяніну ў СІЗА КДБ яшчэ адну перадачу.

"Засталіся рэчы, якія прывезла яго маці — тапкі, спартовы касцюм. Калі трэба нешта яшчэ, то гэта будзе куплена", — цытуе словы дыпламата РІА "Новости". Нагадаем, маці Баўмгертнера, якая прыязджала ў Беларусь, дазволу на сустрэчу з сынам не атрымала.
 

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі