Вы тут

Адвакат: прыпыненне расследавання па факце смерці Бандарэнкі выклікае здзіўленне

Раман Бандарэнка пражыў 31 год / З архіву Еўрарадыё

Адвакат сям'і Рамана Бандарэнкі Інэса Аленская пракаментавала рашэнне Генпракуратуры прыпыніць расследаванне па факце смерці пратэстоўца. Як паведамляла Еўрарадыё, падстава была названая наступная: "з прычыны неўстанаўлення асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". Аленская адзначае, што Генпракуратура "валодае дастатковымі доказамі наяўнасці самой падзеі і абставінаў здзейсненага злачынства, але з-за нейкай прычыны не мае доказаў, якія паказваюць на тое, хто менавіта гэтае злачынства здзейсніў". І следчыя не могуць на сённяшні дзень "такія доказы здабыць". Адвакат дадала, што ў вольным доступе ў інтэрнэце "доказаў больш чым дастаткова", у тым ліку відэа і аўдыё.

"Менавіта таму такое працэсуальнае рашэнне Генеральнай пракуратуры, натуральна выклікае здзіўленне", — цытуе словы адваката БелаПАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.