Аднавіліся афіцыйныя пастаўкі польскіх яблыкаў у Беларусь
![Яблыкі, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/jablyki-1104.jpg.webp?itok=heru35Uu)
Яблыкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На мінулым тыдні аднавіліся афіцыйныя пастаўкі польскіх яблыкаў у Беларусь. Як піша польскае выданне Sadyogrody, з 1 па 7 красавіка ў нашу краіну адправілі 2191 тону яблыкаў.
Польскія яблыкі трапілі пад імпартнае эмбарга, уведзенае ўрадам Лукашэнкі ў 2022 годзе. Пазней Саўмін дазволіў імпарт польскіх яблыкаў у перыяд з 1 красавіка да 31 ліпеня.
Паводле польскага выдання, на мінулым тыдні штодня ў Беларусь адпраўляліся 22-23 машыны з яблыкамі.
Праўда, беларускія пакупнікі, як пішуць журналісты, лічаць цэны на польскую прадукцыю высокімі і шукаюць больш танныя яблыкі. Аднак польскія пастаўшчыкі чакаюць, што ім удасца нават павялічыць пастаўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.