Адміністрацыя завода забараніла працаўнікам расказваць пра крызіс

Адміністрацыя баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода вывесіла на прахадной загад, у якім строга забаранялася расказваць, як працуе падчас крызісу прадпрыемства і якія на ім заробкі.  Загад правісеў некалькі гадзінаў, пасля чаго знік. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з працаўнікоў прадпрыемства.

Пазней з загадам азнаёмілі кіраўнікоў падраздзяленняў пад роспіс, а тыя давялі яго да рабочых.
Еўрарадыё даведалася, што некалькі месяцаў завод працаваў тры дні на тыдзень, ад 1 па 12 траўня увогуле прастойваў. Прадукцыя, якая ішла і на экспарт у Расію і прадавалася на ўнутраным рынку, цяпер незапатрабаваная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі