Адміністрацыя прэзідэнта адказала крытыкам Азаронка

Лукашэнка і Азаронак / БЕЛТА
Лукашэнка і Азаронак / БЕЛТА

Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот абураных беларусаў узнагароджаннем праўладнага прапагандыстa Рыгора Азаронка медалём "За адвагу". Ініцыятарам ліста быў Барыс Дубоўскі, намеснік старшыні Асацыяцыі інвалідаў вайны Афганістана, капітан запасу, інвалід II групы, які служыў у савецкім кантынгенце ў Кандагары ў пачатку 1980-х, паведамляе svaboda.org.

"Выконваючы сваю працу, журналіст Азаронак Г. Ю., праявіўшы смеласць і грамадзянскую мужнасць ва ўмовах, звязаных з небяспекай для здароўя, падвяргаючыся зневажэнням яго гонару і годнасці, рэалізаваў права грамадзян на атрыманне аператыўнай і праўдзівай інфармацыі аб грамадска-палітычных працэсах, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе", — гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Рыгора Шлыка.

11 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні работнікаў дзяржаўных СМІ дзяржузнагародамі: "работнікі СМІ ўдастоены дзяржузнагарод за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі". У ліку ўзнагароджаных быў і прапагандыст Рыгор Азаронак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі