Адмена дата-штампаў паскорыць працэс афармлення на мяжы — памежны камітэт

Адмена дата-штампаў значна спросціць і паскорыць працэс афармлення грамадзянаў на мяжы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
Аляксандр Цішчанка: “Асабліва гэта датычыцца чыгуначных пунктаў пропуску, калі неабходна праштампаваць цэлы цягнік. Ужо цяпер дата-штампы ў цягніках не ставяцца... Нягледзячы на адмену, дата-штамп можна будзе ставіць па жаданні грамадзяніна. Размова ідзе пра беларускія пашпарты”.

Што датычыцца замежных грамадзянаў, то ім дата-штампы будуць ставіцца і надалей.

Нагадаем, учора старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі заявіў, што па завяршэнні праекту камп'ютарызацыі працэсу памежнага кантролю ў пунктах пропуску будзе адменены дата-шамп у пашпартах беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі