Адкрываем вакансію "TOWER’аведа" - вынікі конкурсу падведзеныя!

Мы атрымалі па тры дакладныя адказы ад пяці удзельнікаў. Адзіны пераможца, якім стаў Skitzo, быў абраны шляхам латарэі з дапамогай самога Лэслі Найфа

120329 konkursS.mp3

Умовы конкурсу і дакладныя адказы:

Хочаш на Gods Tower? Тады застаецца спадзявацца ці на выдатнае веданне гісторыі гурта, ці на ўласную інтуіцыю. 

Мы задалі сем пытанняў вакалісту гурта Лэслі Найфу, а цяпер тыя ж самыя пытанні задаём і табе. З чатырох магчымых адказаў ты мусіш выбраць усяго адзін дакладны.  


Свае адказы ты можаш пакідаць у каментарах да 20:00. Калі ласка, не забудзь пазначыць свой кантактны тэлефон - у адкрытым доступе нумар не з'явіцца. Не забудзь таксама, што каментары праходзяць прэмадэрацыю і могуць з'яўляцца на старонцы не адразу. 

УВАГА! Сёння ў 20:30 у эфіры Еўрарадыё можна будзе пачуць, як адказваў сам Лэслі і падлічыць, колькі раз ты патрапіў у правільны адказ. 


Калі некалькі чалавек будуць мець аднолькавую колькасць правільных адказаў, пераможца вызначыцца шляхам латарэі.

1. Якую прафесію меў вакаліст Gods Tower Лэслі Найф да таго, як пачаў граць метал?

А. А ніякай! Хлопчыку было 14 гадоў...

Б. Лэслі – пекар. Няўжо Вы не ведалі?

В. Лэслі быў маладым металургам. І толькі са з’яўленнем Gods Tower зразумеў, што ён усё ж металіст.

Г. Лэслі – этнограф. Ён збіраў паганскія паданні і натхняўся.

2. Падчас запісу гэтай песні Gods Tower вынайшлі свой фірмовы гук:

А. Reign of silence. Першы-лепшы.

Б. The Eerie. Назва першага альбому не можа быць выпадковай.

В. When life ends. Канец жыцця - пачатак творчасці.

Г. Inis Afalon. І нічога, што без вакалу.

3. Што натхніла Gods Tower на выкананне паганскай музыкі?

А. Хлопцы тусаваліся ў Гомельскай "Талацэ".

Б. Падчас рэспубліканскага суботніка музыкі выпадкова адкапалі паганскае капішча.

В. Аляксандр Уракаў убачыў вешчы сон.

Г. За іншую музыку гомельская рок-тусоўка моцна гнабіла.

4. Чаму гурт назвалі Gods Tower?

А. Пачулі палескую легенду пра Вежу Багоў і назваліся ў яе гонар.

Б. У назве былі зашыфраваныя амбітныя планы музыкаў.

В. У гонар Камянецкай вежы, выява якой вісела ў вечаровай школе, дзе вучыўся Лэслі Найф.

Г. Назву музыкам прапанавалі сябры.

5. Як і дзе прайшоў першы выступ гурта?

А. Gods Tower выступаў у Гомелі перад сябрамі.

Б. Музыкаў занесла ў Магілёў, дзе яны гралі разам з магілёўскімі і расійскімі музыкамі і нават далі першыя аўтографы.

В. Gods Tower зладзілі падпольны канцэрт ва ўласнай кватэры, які скончыўся, калі суседзі выклікалі міліцыю.

Г. У вёсцы Александрыя на святкаванні юбілею мясцовага саўгаса, маскіруючыся пад фальклорны калектыў.

6. Што падштурхнула гурт да уз'яднання?

А. Скончыліся грошы. Музыкі разлічвалі, што атрымаецца падзарабіць на карпаратывах.

Б. Хлопцаў з Gods Tower мучыла настальгія па былых часах і маладосці.

В. Музыкі прайгралі пары па умовах якога вымушаныя былі ўз'яднацца.

Г. Фанаты вельмі моцна прасілі.

7. Чым сілкуюцца Gods Tower падчас рэпетыцый.

А. Толькі здаровая дамашняя ежа.

Б. Лятучыя мышы і змеі.

В. “Здагадайцеся самі! Мы ж фолк-дум-метал гурт!”

Г. “Алкаголь не ўжываем ўжо гадоў дзесяць. Толькі хлеб ды вада”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі