Адбылася прэм’ера новага кліпа гурта beZ bileta “Сапраўднае каханне (аватары)”

Гэта ўжо адзінаццаты кліп калектыву. Аўтар ідэі відэа – Таццяна Кушнер.
Яна зацікавілася тым, хто хаваецца за аватарамі ў Інтэрнэце. Калі сумясцілі моманты “развіртуалізацыі” з канцэртнымі здымкамі гурта, атрымаўся кліп. У ім жж-юзеры, якія папярэдне дасылалі Таццяне свае аватары, здымаюць ўласныя юзэрпікі з твараў.

Гаворыць Таццяна Кушнер: “Ідэя была такая: проста прыбраць усе гэтыя карцінкі, паглядзець, хто там сядзіць. Каб усе пабачылі, што хаця б прыблізна бывае ў рэальнасці. Вядома, не атрымалася зрабіць зрэз цалкам. Шмат людзей адпала”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі