Адбылася прэм’ера галівудскага фільма пра беларускіх партызанаў (відэа)

У Лондане адбылася прэм’ера галівудскага фільма “Супраціў”. Галоўную ролю згуляў акцёр Дэніел Крэйг, які дамогся сусветнай славы дзякуючы ролі Джэймса Бонда ў апошніх дзвюх карцінах пра вядомага шпіёна. Сюжэт карціны будуецца вакол рэальнай гісторыі чатырох братоў, якія ўдзельнічалі ў польскім супраціве нацыстам.

Затым яны былі вымушаныя разам з групай уцекачоў з гета пакінуць краіну і далучыцца да буйнога партызанскага атрада ў беларускіх лясах.

Размову з Дэніелам Крэйгам, а таксама ўрыўкі з фільма можна ўбачыць ТУТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі