Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы

Стыхія ў Беларусі / Стихия в Беларуси / mchs.gov.by

Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by

Ратавальнікі паведамляюць пра наступствы стыхіі, якая напярэдадні абрынулася на Беларусь.

У Віцебскай вобласці зафіксавана 88 выпадкаў падзення дрэваў у розных раёнах, у тым ліку і ў самім абласным цэнтры. Пашкоджаныя 14 легкавых аўтамабіляў (7 у Віцебску, 5 ва Ушацкім раёне, 2 — у Лепельскім), а таксама дахі 73 будынкаў (пераважна — прыватнай забудовы).

Пры падзенні дрэваў ва Ушацкім раёне атрымалі траўму 10-гадовае дзіця і жанчына — іх шпіталізавалі. Яшчэ адзін мужчына траўмаваны ў Лёзненскім раёне.

А ў Вілейскім раёне мужчына падчас падзення дрэва загінуў. Паводле звестак Следчага камітэта, 52-гадовы мужчына з сям'ёй адпачываў на беразе вадасховішча і падчас буры застаўся ў намёце з малодшым сынам. Дрэва, якое звалілася на намёт, забіла бацьку, але не нанесла сур'ёзных траўмамў дзіцяці.

У Мінскай вобласці ратавальнікі 22 разы выязджалі на распілоўку дрэваў у розных раёнах. Ад падзення дрэваў былі пашкоджаныя мінімум 15 аўтамабіляў, а таксама дахі будынкаў.

На Брэстчыне ратавальнікам давялося прыбіраць толькі 9 паваленых дрэваў, пашкоджаны быў адзін будынак.

Па звестках Мінэнерга на 7-ю гадзіну раніцы 8 жніўня, ужо адноўленая падача электрычнасці ў 1829 населеных пунктах. Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 655 населеных пунктах.

Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці. Там аднаўлення падачы электрычнасці чакаюць больш як 400 населеных пунктаў. Віцебскім энергетыкам дапамагаюць брыгады з Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
 

Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by
Ад стыхіі ў панядзелак загінуў чалавек, некалькі атрымалі траўмы
Стыхія ў Беларусі / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі