Ад апёкаў памёр супрацоўнік Гарадзейскага цукровага камбіната

Ад апёкаў памёр супрацоўнік Гарадзейскага цукровага камбіната

У лякарні ад апёкаў 30 лістапада памёр супрацоўнік Гарадзейскага цукровага камбіната. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 24 лістапада. 51-гадовы начальнік вытворчасці палез высвятляць, па якой прычыне няспраўнае абсталяванне. Пры гэтым мужчына зваліўся ў ёмістасць, дзе кіпеў бураковы сок.

Следчы камітэт вядзе праверку інцыдэнту, высвятляюцца прычыны і акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі