Ад 1 жніўня змяняецца маршрут міжгародніх аўтобусаў па Мінску

Ад 1 жніўня змяняецца тэрмінал і маршрут па Мінску некаторых міжгародных аўтобусаў. Пра гэта паведамілі БелаПАН у "Мінсктрансе". Змены тычацца аўтобусаў, што робяць рэгулярныя рэйсы па маршрутах Мінск — Гродна, Мінск — Ліда, Мінск — Шчучын, Мінск — Воранава, Мінск — Смаргонь і Мінск — Іўе. Аўтобусы будуць адпраўляцца і прыбываць на аўтавакзал Усходні. Прытым адмяняецца заезд на аўтавакзал Маскоўскі і ўводзіцца прыпынак "ДC Дружная" толькі пры праездзе аўтобусаў ад аўтавакзала Ўсходні з Мінска. Аўтобусы будуць праязджаць ў абодвух напрамках па вуліцах Прытыцкага (высадка "Станцыя метро "Каменная Горка"), Пушкіна (высадка "Станцыя метро "Пушкінская"), праспекце Жукава, вуліцах Аэрадромная, Чыгуначная, Суражская (высадка "Станцыя метро "Інстытут культуры"), вуліцы Талстога (высадка "Вуліца Талстога").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі