Ацяпляльны сезон у Слуцку скончыцца 8 снежня?

Праз пазыку мясцовага бюджэту за газ кватэры ў Слуцку 5-ы дзень ацяпляюцца па скарочаным графіку. А з 8 снежня ацяпленне могуць адключыць увогуле. З 1 снежня міжраённае вытворчае ўпраўленне “Слуцкмежрайгаз” скараціла падачу газу ў кацельні Слуцкай жыллёва-камунальнай газпадаркі. У выніку абмежаваная падача цяпла і гарачай вады хаты случчанаў. Прычына — запазычанасць камунальнага прадпрыемства за спажыты газ.

Па звестках выдання “Інфа-Кур’ер”, пазыка Слуцкай ЖКГ за газ за лістапад складае каля 1,5 млрд рублёў. Для яе пагашэння вызначаны тэрмін — да 8 снежня 2009 года. “Калі да гэтага дня прадпрыемства не адшукае сродкаў для пагашэння пазыкі, мы будзем дзейнічаць, паводле заканадаўства, якое дае нам права цалкам прыпыняць аказанне паслуг у выпадку запазычанасці па іх аплаце”, — цытуе “Інфа-Кур’ер” галоўнага інжынера Слуцкай газавай гаспадаркі Міхаіла Качаноўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі