Ацяпленне ў Мінску пачнуць ўключаць 6 кастрычніка
![Ацяпленне ў Мінску пачнуць ўключаць 6 кастрычніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/batareja-0510.jpg.webp?itok=fJoz9MBN)
У школы і дзіцячыя сады, лякарні, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Мінска цяпло дадуць 6 кастрычніка. У жылах дамах цяпло пачнуць уключаць з 7 кастрычніка.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марыну Малаеву.
Такое рашэнне камунальнікі прынялі ў сувязі з прагнозам аб рэзкім пахаладанні. Паведамляецца, што да ацяпляльнага сезона пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭСаў, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя.
Фота: lubercy.msk.ru