Вы тут

Аб’яднаць апазіцыю не можа нават Дзень Волі?

БНР-101 у Мінску / Еўрарадыё

Апазіцыйныя партыі распачалі падрыхтоўку да сёлетняга святкавання Дня Волі — БНР-102. З гэтай нагоды распачаты збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе MOLAMOLA. Сабраць, па падліках арганізатараў, неабходна 25 тысяч рублёў. Правесці мітынг-канцэрт плануецца ў нядзелю, 22 сакавіка. Час і месца будуць вызначаныя пасля перамоў з Мінгарвыканкамам.

У аргкамітэт Дня Волі ўвайшлі не ўсе апазіцыйныя структуры: там ёсць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская Хрысціянская дэмакратыя і Рух “За Свабоду”, але няма, да прыкладу, Партыі БНФ.

Чаму ў аргкамітэце толькі чатыры палітычныя структуры і чаму ПБНФ не далучылася да арганізатараў? Ці будзе ладзіцца супраца аргкамітэта БНР-102 з непартыйнымі арганізатарамі БНР-100? Ці варта ладзіць святкаванне па прыкладзе БНР-101 — у Кіеўскім скверы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і намеснік старшыні Партыі Беларускі Народны Фронт Аляксей Янукевіч.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.