Абвестка на эстонскім сайце вакансіяў: патрабуецца карабельны кот (відэа)

На эстонскім сайце вакансіяў CV-Online з’явілася абвестка пра пошук карабельнага ката. У патрабаваннях да кандыдата гаворыцца, што ён павінен умець плаваць, мець добры зрок і слых, а таксама быць самастойным, рашучым і энергічным.

Кот будзе хадзіць на прагулачным параходзе Katharina, які возіць пасажыраў у талінскім заліве. Жывёле абяцаюць бясплатнае пражыванне, неабмежаваны корм і магчымасць спаць, калі яму захочацца. За добрую працу капітан дазволіць пухнатаму работніку спаць у сваёй койцы.

Да вакансіі дадаецца відэаролік з апісаннем парахода Katharina, перадае meduza.io

Фота: sunhome.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі