Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў
![Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1594811917_398645_big.jpg.webp?itok=jAcA69QP)
Траіх мінчукоў, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў, асудзілі да двух і трох гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Трое жыхароў сталіцы 11 жніўня мінулага года падчас акцыі пратэсту ўбачылі, як супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі і збівалі мужчыну ў двары на "Каменнай Горцы". У адказ на гэта яны скінулі драўляныя дзверы з балкона 11-га паверху на міліцыянтаў.
Ніхто тады не пацярпеў, аднак на судзе пацярпелымі выступалі два супрацоўнікі, верагодна, са змененымі прозвішчамі — Іваноў і Пятроў. Маральную і матэрыяльную шкоду яны не заяўлялі.
Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў Яўгена Коржаля і Цімафея Мажанкова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксея Ігнаценку — да трох гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запатрабавала дзяржабвінаваўца Аксана Саковіч.
![Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-11-1113-08-29.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.