Вы тут

Абвешчаны лаўрэат Букераўскай прэміі

Дуглас Сцюарт і яго кніга / twitter.com/TheBookerPrizes

Букераўскую прэмію за 2020 год атрымаў шатландска-амерыканскі пісьменнік Дуглас Сцюарт. Яму 44 гады. Букера ён атрымаў за дэбютны раман "Шагі Бэйн". Кніга распавядае гісторыю сталення хлопчыка з няшчаснай сям'і ў шатландскім Глазга ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Яна прысвечана маці пісьменніка, якая памерла ад алкагалізму, калі Сцюарту было 16 гадоў.

"Я заўсёды хацеў быць пісьменнікам, так што гэта рэалізацыя мары. Гэта змяніла ўсё маё жыццё", — сказаў уладальнік Букераўскай прэміі-2020.

Сцюарт стаў другім шатландцам, які атрымаў Букераўскую прэмію. Да гэтага яе ў 1994 гаду атрымаў Джэймс Келман за раман "Да чаго ж яно ўсё спазнілася".

Фіналісты прэміі гэтага года, якія трапілі ў шорт-ліст, атрымліваюць па 2,5 тысячы фунтаў стэрлінгаў і магчымасць надрукаваць свае кнігі. Пераможцу ўручаюць чэк на 50 тысяч фунтаў.

Цырымонія ўзнагароджання ў гэтым годзе з-за каранавіруса прайшла ў віртуальным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.