АБСЕ апублікавала відэа: Калоны грузавікоў з Расіі заязджаюць на Данбас

АБСЕ апублікавала відэа: Калоны грузавікоў з Расіі заязджаюць на Данбас

Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ на Данбасе апублікавала відэа, на якім бачныя калоны грузавікоў, што заязджаюць з боку Расіі на акупаваную сепаратыстамі тэрыторыю, а потым выязджаюць з Украіны ў месцы, дзе няма кантрольна-прапускных пунктаў.

Несанкцыянаваны рух транспарту зафіксавалі ў ноч на 8 жніўня. Відэа знятае з беспілотніка. У аб’ектыў трапіла калона з сямі грузавікоў, якія заехалі на ўкраінскую тэрыторыю далёка ад пунктаў пропуску. Праз некалькі хвілінаў іншая падобная калона з КамАЗаў і УАЗаў паехала з украінскай тэрыторыі ў Расію, паведамляе Радыё Свабода.

Спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер пракамэнтаваў гэтае відэа.

“Гэта яшчэ адзін шлях, якім Расія наўмысна працягвае канфлікт і падтрымлівае баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, нягледзячы на міжнародныя намаганьні, накіраваныя на ўсталяванне міру ва Украіне”, — напісаў амерыканскі чыноўнік у Twitter.

Волкер падкрэсліў, што Расія замінае эфектыўнаму маніторынгу АБСЕ ў гэтых раёнах.

У выніку канфлікту на ўсходзе Украіны з красавіка 2014 года загінулі больш за 10 000 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі