Абмеркаванне рэзалюцыі “Аб сітуацыі ў Беларусі” працягнецца 7 ліпеня

У Кіеве 6 ліпеня прадстаўнікі беларускіх і ўкраінскіх моладзевых арганізацый праводзілі пікет каля Вярхоўнай рады Украіны.
У яе будынку праходзіць сэсія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Ініцыятыва акцыі належыць Беларускаму аб’яднанню маладых палітыкаў. Яе падтрымалі сустаршыні Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якія прынялі ўдзел у пікеце.

У праекце рэзалюцыі змешчаны заклік да беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў, правесці незалежнае расследаванне і перагляд справаў зніклых апазіцыянераў, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, забяспечыць свабоду СМІ і спыніць пераслед няўрадавых арганізацый.

Разгляд гэтага дакумента працягнецца 7 ліпеня.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі