Аблягчаць пакаранне для аматараў “траўкі” МУС не лічыць патрэбным

Аблягчаць пакаранне для аматараў “траўкі” МУС не лічыць патрэбным

Выступаць з ініцыятывай аблягчэння пакарання для малалетніх спажыўцоў наркотыкаў праваахоўнікі не будуць. Бо змагацца трэба не толькі з каналамі пастаўкі наркотыкаў у нашу краіну, але і з рынкам ― спажыўцамі. Пра гэта міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.

“Паслабленне адказнасці мы не вітаем. Бо спажывец ― гэта стварэнне наркарынку ў краіне. Калі не займацца ўнутраным спажываннем, запатрабаванасцю наркотыкаў на нашай тэрыторыі, то проста змагацца з каналамі ― гэта надта аднабока і выніку не дасць. Трэба рознавектарныя намаганні прыкладаць: і са спажыўцамі, і з наркадылерамі, і з кур’ерамі змагацца. Кожны наркаман за час сваёй “прафесійнай дзейнасці” ад 8 да 10 чалавек уцягвае ва ўжыванне наркотыкаў. Але калі заканадаўцы палічаць, што для нейкай катэгорыі спажыўцоў паслабленне пакарання магчымае, то мы будзем выконваць”, ― кажа Ігар Шуневіч.

У той жа час міністр унутраных спраў сцвярджае, што міліцыя не перастане “працаваць па спажыўцах”. І што праваахоўнікі будуць выяўляць спажыўцоў “незалежна ад вагі, колькасці і кратнасці спажывання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі