93 беларускіх турысты дагэтуль застаюцца ў Егіпце

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорта і турызму Вадзім Кармазін:

"93 чалавекі адпачываюць. Не захацелі з'яжджаць, засталіся адпачываць. Іх забіраюць 16-га лютага".

Нагадаем, пры пачатку лютага 2140 беларусаў адпачывалі ў Егіпце. Пасля таго, як там распачаліся народныя хваляванні супраць рэжыма Хосні Мубарака, турфірмы пачалі эвакуацыю нашых грамадзянаў.

Фота: www.hanein.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі