90% мінскіх школаў з 1 верасня пачнуць заняткі ў 9.00

90% мінскіх школаў з 1 верасня пачнуць заняткі ў 9.00

У 217 школах сталіцы з 1 верасня ўрокі будуць пачынацца а 9-й гадзіне, у 22 — з 8.30, у 2 — з 8.00. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

У новым навучальным годзе ў Мінску будуць працаваць 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі. 116 будуць працаваць у адну змену, у 112 з іх урокі пачнуцца а 9-й гадзіне. У 8.30 будуць пачынаць заняткі тры ўстановы — Мінская дзяржаўная гімназія каледж-мастацтваў, СШ №127, гімназія №43. А ў Мінскай гарадской кадэцкай вучэльні №2 заняткі будуць пачынацца а 8-й.

Тое, што ў частцы школаў заняткі ідуць у дзве змены, практычна не ўплывае на пачатак заняткаў. У 105 школах, дзе навучэнцы ходзяць у дзве змены, урокі будуць пачынацца а 9-й. Праўда, як паведаміў Мірончык, у 19 установах Фрунзенскага раёна званок на першы ўрок празвініць у 8.30. А 8-й гадзіне раніцы школьнікі будуць хадзіць на заняткі толькі ў СШ №47 — у сувязі з арганізаванымі тут трэніроўкамі. 

Час пачатку заняткаў у школе-новабудоўлі №41 будзе вызначаны зыходзячы з колькасці навучэнцаў.

Перанесці пачатак заняткаў на 9-ю гадзіну раніцы загадаў Аляксандр Лукашэнка 12 траўня. Ён заявіў, што гэта робіцца для здароўя дзяцей, якія ўсё адно не высыпаюцца. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спаслаўся на свайго малодшага 12-гадовага сына Мікалая.

26 траўня Лукашэнка нечакана паведаміў, што яго сын выступіў супраць такога пераносу ўрокаў: "Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі